У № 3 (2026) часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікавана інтэрв'ю з намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццянай Сталяровай.
У гутарцы намеснік старшыні ДКНТ расказала аб ролі навукі ў развіцці Беларусі, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, як сёння фарміруецца эфектыўная сувязь паміж навуковымі распрацоўкамі і рэальнай вытворчасцю. Таццяна Сталярова таксама раскрыла механізмы рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм (НТП), удакладніўшы, якія крокі неабходныя арганізацыям для ўдзелу ў іх, а таксама падкрэсліла важнасць прэферэнцый, якія атрымліваюць удзельнікі гэтых праграм. Акрамя таго, намеснік старшыні ДКНТ паведаміла пра ключавыя аспекты аховы інтэлектуальнай уласнасці ў рамках выканання НТП, сістэме падтрымкі маладых навукоўцаў і развіцці стартап-руху ў краіне. У гутарцы былі закрануты і прыярытэтныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сферы навукова-тэхнічнага развіцця з найбольш стратэгічна перспектыўнымі замежнымі партнёрамі.
Азнаёміцца з інтэрв'ю можна па спасылцы. Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
• у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
• праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
• на сайце РУП «Белпошта»;
• пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
• дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook).