14.03.2023

15-17 сакавіка 2023 г. у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) адбудзецца ХІІ Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект» (Конкурс).

Сярод удзельнікаў – студэнты, школьнікі, пераможцы і прызёры раённых, гарадскіх і абласных конкурсаў і алімпіяд, найбольш актыўныя члены тэхнічных гурткоў, якія праявілі здольнасці ў мадэляванні, канструяванні, вырашэнні тэхнічных задач і якія маюць схільнасці да навукова-даследчай і эксперыментальнай дзейнасці, ва ўзросце 14-18 гадоў.

У рамках правядзення мерапрыемства запланавана выстава тэхнічнай творчасці ўдзельнікаў Конкурсу. У экспазіцыі будуць прадстаўлены суда-, авія-, ракета-, аўтамадэлі, мадэлі-копіі і дзеючыя прылады спартыўнай, транспартнай, ваеннай, прамысловай, сельскагаспадарчай тэхнікі, радыёэлектронныя, энергазберагальныя прыборы і прылады, арыгінальныя тэхнічныя рашэнні, аўтаматызаваныя сістэмы і праграмныя комплексы для падтрымкі дзейнасці чалавека, а таксама творчыя работы па архітэктурным малюнку, жывапісе і кампазіцыі.

Па выніках правядзення Конкурсу кандыдатуры пераможцаў і прызёраў будуць рэкамендаваць для залічэння ў банк даных адораных і таленавітых дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь. Дыпламанты (выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў) атрымаюць рэкамендацыі і, магчыма, льготы (у адпаведнасці з дзеючымі правіламі прыёму ў ВНУ) пры паступленні ў БНТУ.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх