09.11.2022

5-10 лістапада 2022 г. у Шанхаі праходзіць 5 Кітайская міжнародная выстава імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo (CIIE) 2022. Арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак выступіў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

У краінавым павільёне «Высокатэхналагічнае абсталяванне і інфармацыйныя тэхналогіі» прэзентуецца 126 навукова-тэхнічных распрацовак беларускіх навукоўцаў з 32 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстаноў Міністэрства адукацыі.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляе проціпухлінныя лекавыя сродкі «Темодекс», «Проспиделонг», «Цисплацел», а таксама звышмалыя арбітальныя касмічныя апараты.

ААТ «Прыборабудаўнічы завод Аптрон» прапануе электраскутар Green Line 51.
Наведвальнікам выставы таксама прадстаўлены беспілотны лятальны аппарат «Буравеснік» МК РУП «Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: expoclub.ru
Вверх