16.06.2020

15 чэрвеня бягучага года адбылася відэаканферэнцыя паміж экспертамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь (НЦІУ) і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Бакі абмяркавалі перспектывы імплементацыі і функцыянавання ІТ-платформы WIPO-Connect на базе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Выкарыстанне гэтай ІТ-платформы адчыняе новыя магчымасці для Арганізацыі па калектыўнаму кіраванню (АКК) праў аўтароў і іншых праваўладальнікаў, функцыі якой на сённяшні дзень у Беларусі ўпаўнаважаны выконваць НЦІУ.

У відэаканферэнцыі прынялі удзел спадарыня Аніта Хусс-Эккерхальт, дарадца аддзела па кіраванню аўтарскімі правамі сектара аўтарскіх праў і творчасці (САІУ, Жэнева), спадарыня Лілі Чэн, старэйшы дарадца аддзела па аўтарскім правам (САІУ, Жэнева), спадар Аляксандр Дзянісман, начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных праў (НЦІУ, Мінск), намеснік начальніка упраўлення прававога і кадравага забяспячэння спадарыня Екацярына Янцікава (НЦІУ, Мінск) і Артур Ахраменка, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва (НЦІУ, Мінск).

Бакі узгаднілі дарожную карту па рэалізацыі дадзенага праекта ў Беларусі.

Для даведкі:
WIPO-Connect – гэта распрацаванае і прапанаванае САІУ ІТ-рашэнне, якое накіравана на забяспячэнне калектыўнага кіравання аўтарскімі і смежнымі правамі ад імя праваўладальнікаў.
Платформа складаецца з двух модулей – мясцовага і цэнтральнага (знешняга).
WIPO-Connect – гэта эфектыўнае, добра структураванае і наладжанае пад патрэбы карыстальнікаў ІТ-рашэнне, якое накіравана на садзейнічанне АКК у іх штодзённай працы і наладжванне супрацоўніцства з іншымі АКК у іншых краінах.

Вверх