02.06.2022

Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) падвяло вынікі традыцыйнай універсіяды «Позірк у будучыню», у якой удзельнічалі больш за 120 маладых вынаходнікаў з васьмі дзяржаў – удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.

Тэмамі творчых работ, якія прадстаўляюць вынікі навукова-тэхнічнай творчасці і творчых праектаў, якія раскрываюць арыгінальныя рашэнні ў галіне прамысловага дызайну, сталі праблемы экалогіі, аховы здароўя і здаровага ладу жыцця, сучасныя тэхналогіі ў побыце, а таксама новы дызайн звыклых рэчаў. Усе праекты разглядаліся як сапраўдныя патэнтавыя заяўкі. У кожнай намінацыі журы з экспертаў ЕАПВ вызначыла пераможцаў, прызёраў і дыпламантаў.

У намінацыі «Зямля наш агульны дом: тэхнічныя рашэнні сучасных экалагічных праблем» ва ўзроставай катэгорыі 10-17 гадоў пераможцам стаў Дамір Уласевіч (Рэспубліка Беларусь).

У намінацыі «Вынаходства на варце здароўя: рашэнні ў галіне аховы здароўя і здаровага ладу жыцця» ва ўзроставай катэгорыі 10-17 гадоў першае месца заняла Лізавета Іванова (Рэспубліка Беларусь).

Акрамя таго, маладыя вынаходнікі з Беларусі заваявалі шэраг прызавых месцаў у іншых намінацыях.

З поўным спісам узнагароджаных удзельнікаў універсіяды можна азнаёміцца па спасылцы.


Фота: ЕАПВ
Вверх