09.03.2023

6-7 красавіка 2023 г. у Мінску ў гібрыдным фармаце адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бізнес. Адукацыя. Эканоміка» (Канферэнцыя).

У ходзе Канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

  • стан і перспектывы развіцця бізнес-працэсаў ва ўмовах цыфравізацыі;
  • менеджмент у XXI стагоддзі: новыя выклікі і тэндэнцыі развіцця;
  • інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы, адукацыі і бізнесе;
  • маркетынг «Пульс – 2023»;
  • інавацыйныя рашэнні ў лагістыцы ва ўмовах лічбавай трансфармацыі і тэхналагічнага суверэнітэту;
  • гуманітарныя аспекты сучаснай бізнес-адукацыі;
  • роля інтэлектуальнай уласнасці ў развіцці адукацыі і бізнесу;
  • сучасныя тэхналогіі бізнес-кіравання, HR-менеджменту і адукацыі ва ўмовах новай эканомікі.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі запрашаюцца навуковыя і педагагічныя работнікі, дактаранты, аспіранты, практыкуючыя спецыялісты, прадстаўнікі бізнесу, дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх аб'яднанняў. Мэта Канферэнцыі - абмеркаванне найноўшых навуковых дасягненняў, абмен думкамі і вопытам па пытаннях развіцця эканомікі, бізнесу і бізнес-адукацыі.

Праграма Канферэнцыі будзе размешчана на сайце пасля 30.03.2023.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Feepik
Вверх