22.02.2023

1 сакавіка 2023 г. у 11:00 адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прававая абарона таварных знакаў у ЕАЭС». Спікеры з Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі (юрысты-прававеды, патэнтныя павераныя, прадстаўнікі міжнародных, грамадскіх і прафесійных арганізацый і інш.) разгледзяць актуальныя пытанні развіцця інстытута таварных знакаў на еўразійскай прасторы.

Секцыі канферэнцыі будуць прысвечаны праблемам абароны таварных знакаў, «плюсам» і «мінусам» еўразійскіх таварных знакаў, а таксама перспектывам развіцця альтэрнатыўных спосабаў вырашэння спрэчак у адносінах да таварных знакаў, у тым ліку з дапамогай інстытута медыяцыі.

Канферэнцыя будзе праходзіць у рэжыме анлайн. Азнаёміцца з праграмай і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках

(Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх