21.02.2023

Вядома, што любая мова з'яўляецца формай выказвання ідэй і думак чалавека. Арыгінальную форму іх выказвання ахоўвае аўтарскае права. Знаходзячы баланс паміж інтарэсамі аўтара і грамадства, аўтарскае права спрыяе культурнаму развіццю грамадства, матывуе аўтараў на стварэнне новых твораў, што развівае мову таго ці іншага народа ў цэлым, развіваецца вусная народная творчасць.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці народаў свету, а таксама ўсведамлення моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

Кожны год у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў розных краінах праходзяць мерапрыемствы, якія прысвечаны павазе і абароне ўсіх моў (асабліва моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення), захаванню і распаўсюджванню лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя. У розныя гады гэты дзень быў прысвечаны мове жэстаў і сістэме Брайля, узаемасувязі паміж роднай мовай і шматмоўем, павышэнню дасведчанасці грамадскасці ў пытаннях моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні і дыялогу, ахове нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва і захаванню культурнай разнастайнасці, якасці лінгвістычнай адукацыі і інш.

У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні ўзаконеныя дзве мовы: беларуская і руская.

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: www.un.org
Вверх