27.09.2022

Завершаны прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2022 г. Для ўдзелу ў конкурсе падалі заяўкі прадстаўнікі навучальных устаноў, тэхнапаркаў, цэнтраў трансферу тэхналогій, навукова-практычных цэнтраў і арганізацый.

Усяго на конкурс паступіла 187 заявак, у тым ліку ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект» – 96,  «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» – 91. Гэта рэкордная колькасць заявак за 13 гадоў існавання конкурсу.

Для ўсіх удзельнікаў конкурсу запланаваны семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, камерцыялізацыі і бізнэс-планаванню.

Савет конкурсу вызначыць у кожнай намінацыі аднаго пераможцу і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры –   трэцяе месца. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы ў памеры ад 928 да 2752 бел. руб., пяць праектаў будуць адабраныя для атрымання сродкаў на камерцыялізацыю ў памеры 18272 бел. руб.

Конкурс праводзіцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду.

Па матэрыялах ДКНТ

Вверх