03.03.2023

1 сакавіка 2023 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзена пасяджэнне студэнцкага навуковага гуртка па праве інтэлектуальнай уласнасці на тэму «Новыя нярэчыўныя аб'екты права».

Мадэратарам пасяджэння выступіў дацэнт кафедры права інтэлектуальнай уласнасці, кандыдат юрыдычных навук Алег Ядрэўскі.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці з дакладамі выступілі спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Кошкін Уладзімір і спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Любоў Трачэнка.

Дакладчыкам адказалі на пытанні, звязаныя як з беларускай, так і з сусветнай практыкай вырашэння спрэчак у дачыненні да новых аб'ектаў права.

Па матэрыялах юрыдычнага факультэта БДУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх