23.10.2019

22 кастрычніка, у Полацку на базе Полацкага дзяржаўнага універсітэта адбыўся Нацыянальны семінар па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю ў сучасных эканамічных і тэхналагічных умовах.

Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у супрацоўніцтве з Полацкім дзяржаўным універсітэтам (ПДУ).

З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай САІУ Міхал Швантнер, генеральны дырэктар НЦІУ Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч і рэктар ПДУ Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі.


У рамках дакладаў на семінары абмяркоўваліся пытанні перадачы ведаў інавацыйнага развіцця, камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці, пытанні ўстанаўлення эфектыўнага партнёрства паміж акадэмічным асяроддзем і бізнесам і іншыя актуальныя пытанні ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.

Таксама ў рамках семінара адбылася цырымонія ўзнагароджання па выніках конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2018-2019 навучальным годзе. Пераможцам у намінацыі «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» стала студэнтка 4 курса факультэта бізнесу і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Барысевіч Дар'я Сяргееўна.

У намінацыі «Лепшая курсавая праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» - студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Шматова Марыя Вадзімаўна.

У намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці» - студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Бабкова Анастасія Сяргееўна. Узнагарода САІУ за лепшую дыпломную работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці была ўручана г-м Міхалам Швантнером.

Вверх