Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14
18.02.2021

18 лютага 2021 года Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Еўразійская патэнтная арганізацыя (ЕАПА) правялі відэаканферэнцыю па патыннях заключэння Пагаднення аб электронным абмене дакументамі па заяўкам на выдачу еўразійскіх патэнтаў і еўразійскім патэнтам паміж НЦІУ і ЕАПА.

Ад ЕАПА ў працоўнай сустрэчы прынялі ўдзел Маммадаў Эміль Фарман-аглы – віцэ-прэзідэнт ЕАПУ, Зміцер Рагожын – начальнік упраўлення экспертызы, Антон Аўчыннікаў – начальнік упраўлення патэнтнай інфармацыі і аўтаматызацыі, Андрэй Кондрат – начальнік аддзела арганізацыі і кантролю справаздачы, Андрэй Сакрэтаў – начальнік аддзела па міжнародным сувязям, Юлія Фёдарава – начальнік юрыдычнага аддзела і Дзяніс Застаўны – намеснік начальніка аддзела развіцця беспапяровых інфармацыйных тэхналогій упраўлення патэнтнай інфармацыі і аўтаматызацыі.

НЦІУ быў прадстаўлены першым намеснікам генеральнага дырэктара Аляксеям Курманам, намеснікам генеральнага дырэктара Аляксандрам Зайцам, начальнікам упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Таццянай Кавалеўскай, начальнікам упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Аленай Усачовай, начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артурам Ахраменка і начальнікам упраўлення аўтаматызацыі і патэнтнай дакументацыі Віктарам Карнейчыкам.

У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі праект Пагаднення і арганізацыйна-тэхнічныя аспекты рэалізацыі абмена дакументамі пры дапамозе абароненага канала з выкарыстаннем сістэмы “ЕАПУ-АНЛАЙН”.

Удзельнікі відэаканферэнцыі выказалі гатоўнасць да умацавання супрацоўніцтва паміж установамі і падтрымкі ініцыятыў, накіраваных на удасканаленне дадзеных паслуг.



Фота: НЦIУ
Вверх