20.07.2022

19 ліпеня 2022 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Прававая ахова геаграфічных указанняў і іх значэнне для абароны нацыянальных брэндаў».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на мерапрыемстве выступіла начальнік упраўлення таварных знакаў Наталля Сінішова.

Таксама ў мерапрыемстве прыняла ўдзел дырэктар ТДА «Лекспатэнт» Святлана Каралёва.

Азнаёміцца з запісам прэс-канферэнцыі можна па спасылцы.

Дарэчы, 20 гадоў таму, 17 ліпеня 2002 г., быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 127-З «Аб геаграфічных указаннях». А 13 жніўня 2004 г. у Дзяржаўным рэестры найменняў месцаў паходжання тавараў было зарэгістравана першае НМПТ – мінеральная вада «Мінская» (уладальнік – ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў»).


Фота: Дома прэсы
Вверх