19.06.2020

9-10 ліпеня 2020 года Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці запрашае на двухдзённы навучальны онлайн-курс «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання».

У рамках курса «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання» будуць разгледжаны пытанні афармлення правоў на таварныя знакі (знакі абслугоўвання), патрабаванні, што прад'яўляюцца да таварнага знаку (знаку абслугоўвання), меры па абароне правоў уладальніка, падставы для адмовы ў рэгістрацыі, найбольш тыповыя памылкі заяўнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням афармлення заяўкі на таварны знак, правілам складання і падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака, міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг. Слухачы атрымаюць навыкі працы з базамі дадзеных па таварных знаках і па правядзенню пошуку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт. Таксама будуць разгледжаны асаблівасці працэдуры міжнароднай рэгістрацыі таварнага знака.

Заяўку на навучанне варта накіраваць да 26 чэрвеня 2020 года па электроннай пошце edu.dept@ncip.by або па факсе +375 (17) 272 99 02, +375 (17) 272 99 01.

Кошт навучання 95 рублёў. За дамовай на адукацыйную паслугу звяртацца па тэлефоне +375 (17) 272 99 02, г. Мінск, вул. Казлова, 20.

Па заканчэнні навучання выдаецца даведка аб навучанні устаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.


Вверх