03.02.2023

Новы кампазітны матэрыял, запатэнтаваны распрацоўшчыкамі з Казахстана, адпавядае ўсім сучасным трэндам: ад прастаты вытворчасці да ўніверсальных магчымасцяў, ад шыраты прымянення да экалагічнай чысціні.

Новы матэрыял вынаходнікі прапануюць вырабляць, прэсуя пласты шклотканіны або шкловалакна з ужываннем біяраскладальнага палімера на аснове палімолочнай кіслаты.

Атрыманы такім чынам кампазіт адрозніваецца высокай трываласцю і ўстойлівасцю да фактараў навакольнага асяроддзя. Ён вырабляецца з аднаўляльных, лёгкадаступных крыніц сыравіны і можа быць перапрацаваны да натуральных для навакольнага асяроддзя нізкамалекулярных рэчываў.

Выраблены згодна з запатэнтаванай тэхналогіяй «зялёны» кампазіт можна выкарыстоўваць у мікраэлектроніцы для вытворчасці друкаваных поплаткаў, ізалятараў і карпусоў у электронных прыладах, а таксама бытавой тэхнікі, якая перыядычна абнаўляецца.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/
Вверх