Глабальнае змякчэнне мер прафілактыкі ў дачыненні да каранавіруснай інфекцыі пасля двух гадоў пандэміі не азначае абсалютнага спакою. Вірус COVID-19 і яго зменлівыя штамы па-ранейшаму ўяўляюць значную пагрозу.
У сувязі з гэтым расійскія навукоўцы працягваюць абараняць патэнтамі новыя спосабы атрымання кампанентаў магчымых лекавых прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі, удасканальваючы эфектыўнасць, і зніжаючы сабекошт атрымання такіх кампанентаў.
Нацыянальная імунабіялагічная кампанія распрацавала новы спосаб атрымання імунаглабуліну G, на які быў выдадзены еўразійскі патэнт № 044535.
Атрыманы паводле тэхналогіі прэпарат мае больш высокую ступень віруснай бяспекі ў параўнанні з аналагамі і змяшчае ў 6-22 разы больш разнастайных антыцелаў, чым зыходная плазма, што забяспечвае больш шырокі дыяпазон супрацьвіруснай актыўнасці і робіць прэпараты на аснове імунаглабуліну G значна больш эфектыўнымі.
Азнаёміцца з апісаннем патэнта можна па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).