13.05.2022

Удзельнікам конкурсу было прапанавана прадставіць кароткі відэаролік на тэму «Мы маладыя і інавацыйныя. Давайце будаваць лепшую будучыню з дапамогай ІУ!». Усяго паступіла 142 заяўкі з 63 краін. З 12 па 22 красавіка 2022 г. любы жадаючы мог прыняць удзел у адкрытым анлайн-галасаванні, падчас якога было атрымана 36 819 галасоў.

Першае месца заняла Хекма Джабули (25 гадоў) з Сірыі, якая прадставіла кароткаметражны фільм пра самаробную разумную прыладу, прызначаную для таго, каб дапамагчы яе сястры аднавіць рухомасць пасля асколачнага ранення, праз якое быў закрануты спінны мозг. Падчас анлайн-галасавання відэаролік Х. Джабулі быў прызнаны лепшым сярод амаль 150 работ з некалькіх дзясяткаў краін.

Джон Уобіл (27 гадоў) з Ганы заняў другое месца, яго відэаролік быў прысвечаны наватарскай малатарні для рысу, а лічбавыя дызайнеры Лі Бінглу і Цай Цыньгэ з Кітая занялі трэцяе месца з расповедам аб стварэнні новых піктаграм, або эмодзі, для наладжвання камунікацыі паміж супрацоўнікамі, якія працуюць на выдаленай аснове.

Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг адзначыў, што прыкладна палова насельніцтва зямнога шара маладзейшая за 30 гадоў – гэта самая хуткарослая дэмаграфічная група ў многіх частках свету. Сёння маладыя людзі актыўна працуюць над рашэннем агульначалавечых праблем з апорай на правы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), а менавіта таварныя знакі, патэнты, узоры, аўтарскае права і інш, якія дапамагаюць людзям зарабляць на жыццё.

САІУ працуе над стварэннем больш інклюзіўнай экасістэмы ІУ шляхам пашырэння доступу да ІУ для груп, якія гістарычна былі прадстаўлены недастаткова, такіх як жанчыны, моладзь, а таксама малыя прадпрыемствы.

Па матэрыялах САІУ.


PhotoThirdman: Pexels
Вверх