09.11.2022

Форум маладых навукоўцаў дзяржаў-удзельніц СНД «Навука без межаў» праходзіў 1-4 лістапада 2022 г. на базе Нацыянальнага даследчага Ніжагародскага дзяржаўнага універсітэта ім. М.І. Лабачэўскага (Ніжні Ноўгарад).

3 лістапада 2022 г. ва Універсітэце Лабачэўскага завяршылася навуковая праграма форуму. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 384 навукоўцы з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Арменіі, Туркменістана, Узбекістана, Азербайджана, Таджыкістана, а таксама з краін далёкага замежжа: Чарнагорыі, Ірана, Індыі, Кітая. Усяго было прадстаўлена 250 дакладаў па дзевяці секцыйных напрамках: «Штучны інтэлект», «Тэхналогіі будучыні», «Новыя матэрыялы», «Камфортнае асяроддзе», «Здаровае пакаленне», «Харчовая бяспека», «Захоўваючы спадчыну», «Крэатыўная асоба», «Малекулярная інжынерыя». Па выніках працы секцый аргкамітэтам форуму ў кожным кірунку былі вызначаны пераможцы і прызёры. 30 маладых навукоўцаў атрымалі грашовыя прэміі, спецыяльна заснаваныя Універсітэтам Лабачэўскага. Аўтары лепшых вусных дакладаў атрымалі грашовыя прызы.

Са спісам ўзнагароджаных удзельнікаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: nasb.gov.by
Вверх