24.11.2020

23 лістапада 2020 г. адбылася відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступа сляпых і асоб з парушэннямі зроку альбо іншымі абмежаванымі магчымасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў (2013, Маракешскі дагавор) і прадастаўленні Рэспубліцы Беларусь доступа да каталога твораў Кансорцыума даступных кніг.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – кіраўнік аддзела заканадаўства ў галіне аўтарскага і сумежных правоў Кацярына Янцікава і кіраўнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка; прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці – памочнік кіраўніка праграм дэпартамента краін з пераходнай і развітай эканомікай Аляксандр Шаўчэнка і малодшы супрацоўнік па прававых пытаннях Рафаэль Васкез, а таксама куратар праектаў Кансорцыума АВС Дамінік Матар.

У рамках відэаканферэнцыі бакі абмеркавалі міжнародны вопыт па рэалізацыі Маракешскага дагавора, механізмы ўзаемадзеяння з бенефіцыярамі і спосабы забяспячэння безбар’ернага асяроддзя для асобаў з парушэннямі зроку. Прадстаўнік Кансорцыума АВС выказаў зацікаўленнасць у супрацоўніцтве з упаўнаважанымі органамі Рэспублікі Беларусь у рамках забяспячэння трансгранічнага абмену творамі ў даступным фармаце.

Міжнародныя эксперты неаднаразова падкрэслівалі актуальнасць і значнасць абмеркаваных пытанняў для ўтварэння інклюзіўнага асяроддзя і выказалі гатоўнасць садзейнічаць Республіцы Беларусь у распачатых ініцыятывах.

Вверх