23.10.2019

23 кастрычніка ў Мінску працягнуў сваю працу Рэгіянальны семінар "Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў". На гэты раз пляцоўкай для выступленняў стала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Адкрыў работу семінара старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.


З прывітальнымі словамі да прысутных выступілі дырэктар дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Міхал Швантнер, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Алег Бараноўскі, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.


Даклады на тэму рэалізацыі палітыкі ўрада ў інстытуцыйнай палітыцы ўніверсітэтаў і навукова-даследчых устаноў, а таксама і на іншыя актуальныя тэмы па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю працягваюцца.

Вверх