09.10.2019

 Адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з кіраўніком Гаагскага рэестра Грэгуарам Бiсонам, падчас якой абмяркоўваліся пытанні далучэння Рэспублікі Беларусь да Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў. У тым ліку былі абмеркаваны практычныя аспекты па правядзенні ў г. Мінску ў лістападзе бягучага года нацыянальнага семінара па прамысловым узорам.

Прадстаўнікі Беларусі выказалі зацікаўленасць у асвятленні падчас семінара на прыкладзе канкрэтных краін пытанняў функцыянавання трох сістэм па прамысловых узорах, а менавіта міжнароднай, рэгіянальнай і нацыянальнай сістэм паралельна.

Таксама ў ходзе сустрэчы са спадаром Натсуме, старэйшым дырэктарам дэпартамента па пытаннях прававога рэгулявання і міжнародных адносін РСТ, па пытаннях імплементацыі сістэмы еРСТ САІУ намечаныя канкрэтныя крокі па далейшаму ўкараненню ў працу патэнтнага ведамства дадзенага сэрвісу. Была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрагу навучальных трэнінгаў для экспертаў НЦІУ.


Што тычыцца праекта «Летняя школа САІУ» ў Беларусі, то на сустрэчы з прадстаўнікамі Акадэміі САІУ беларускі бок атрымаў падтрымку ў рэалізацыі дадзенага праекта ў 2020 годзе. Мяркуецца, што ў нашай краіне «Летняя школа САІУ» будзе рэалізаваная сіламі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Вверх