31.10.2019

Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі ў Федэратыўную Рэспубліку Германія. 30 кастрычніка 2019 года адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі патэнтных павераных v.Füner Ebbinghaus Finck Hano European Patent and Trademark Attorneys , а таксама з прадстаўнікамі Палаты патэнтных павераных Германіі. 

Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні функцыянавання Палаты патэнтных павераных і асаблівасці працы патэнтавых павераных у Германіі.


Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала Вышэйшы зямельны суд г. Мюнхена, сустрэўшыся са Старшынствуючым суддзёй калегіі па справах аб патэнтах спадаром Андрэасам Мюлерам. Бакі абмеркавалі пытанні, якія ўзнікаюць падчас дзейнасці і ўзаемадзеяння судовага органа з патэнтнымі паверанымі.


Вверх