25 студзеня 2023 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, на тэму: «Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2023 годзе».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова, намеснік начальніка навукова-тэхнічнага ўпраўлення – начальнік аддзела інавацыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Сяргей Кабішаў і інш.
У рамках прэс-канферэнцыі спікеры расказалі аб прыярытэтных напрамках у навуцы, сярод якіх лічбавыя інфармацыйныя тэхналогіі, медыка-біялагічныя распрацоўкі, энергетыка, машынабудаванне, развіццё аграпрамысловых тэхналогій і бяспека чалавека і дзяржавы. Таксама спікеры надалі ўвагу пытанням развіцця касмічнай галіны ў нашай краіне, падзяліліся планамі беларускіх і расійскіх вучоных па рэалізацыі новых саюзных праграм.
Паглядзець відэазапіс прэс-канферэнцыі можна па спасылцы.
Па матэрыялах Дома прэсы
Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).