08.11.2022

Стратэгічная сесія «Практычныя аспекты рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва СНД» адбылася ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя). Мерапрыемства прайшло ў гібрыдным фармаце ў рамках Форуму маладых навукоўцаў дзяржаў-удзельніц СНД «Навука без межаў».

У якасці спікераў прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, а таксама прадстаўнікі органаў галіновага супрацоўніцтва і базавых арганізацый СНД. Удзельнікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі даследаванняў і найноўшыя трэнды ў галіне інавацыйных тэхналогій, стварэнне дзейсных інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва, развіццё дзяржаўных праграм падтрымкі інавацый.

Старшыня Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў распавёў аб ходзе рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд да 2030 г.

Дакумент зацверджаны 6 лістапада 2020 г. рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД і накіраваны на стварэнне ўмоў для павелічэння колькасці перадавых тэхналогій і перспектыўных распрацовак, арганізацыі маштабнай вытворчасці навукаёмістых канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, паляпшэння інвестыцыйнага клімату.

Па матэрыялах ДКНТ


Фота: Freepik
Вверх