01.07.2020

30 чэрвеня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцсувязі адбылася усталявальная нарада, прызначаная удзелу Рэспублікі Беларусь у глабальным даследаванні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і інавацый у глабальнай эканоміке.

У мерапрыемстве прынялі удзел эксперты САІУ – Хуліа Раффа, кіраўнік аддзела інавацыйнай эканомікі, Ілля Грыбкоў, кіраўнік адзела краін Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Ўсходняй Еўропы,а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) – Аляксандр Заяц, намеснік генеральнага дырэктара, і іншыя кіраўнікі структурных падраздзяленняў НЦІУ.


Папярэдне сакратарыятам САІУ была азначана наступная стратэгічная тэма для даследаванняў на 2020-2021 гг. – “Даследаванне працэса развіцця і змяненняў лакальных інавацыйных экасістэм у краінах у стадыі развіцця”.

САІУ выказала гатоўнасць правесці даследаванне па Беларусі на прыкладзе цэнтраў інавацыйнага асяроддзя г. Мінска і г. Жодзіна. У даследаванні запланавана адбіць пытанні ўцягнення гэтых інавацыйных цэнтраў у глабальныя ланцугі вытворчасці тэхналагічнай прадукцыі, а таксама ўзровень іх узаемадзеяння з іншымі рэгіянальнымі інавацыйнымі цэнтрамі. 

У рамках нарады былі вызначаны асноўныя механізмы далейшай працы і фармат узаемадзейнасці з экспертамі САІУ.


Фота: НЦІУ
Вверх