05.08.2020

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) інфармуе аб выпадках накіравання шэрагам прыватных камерцыйных арганізацый уладальнікам міжнародных рэгістрацый лістоў з прапановамі аплаты пошліны за публікацыю звестак аб сваіх таварных знаках ў выданнях, якія ўяўленна носяць афіцыйны характар, а таксама за рэгістрацыю іх у камерцыйных даведніках альбо за іншую аналагічную дзейнасць. Некаторыя с гэтых арганізацый выкарыстоўваюць знакі, падобныя на лагатыпы альбо з назвай САІУ, і тым самым уводзяць грамадскасць у зман адносна іх крыніцы.

САІУ звяртае ўвагу карыстальнікаў на тое, что такая дзейнасць не мае юрыдычнай сілы. Усе міжнародныя рэгістрацыі таварных знакаў і адпаведныя запісы будуць апублікаваны ў “Бюлетэне САІУ аб міжнародных знаках”, які з’яўляецца адзіным афіцыйным выданнем Мадрыдскай сістэмы. Прадугледжаныя Мадрыдскай систэмай зборы выплачваюцца Міжнароднаму бюро непасрэдна ў швейцарскіх франках альбо праз установу паходжання.

Каб паведаміць пра выпадкі атрымання патрабаванняў, якія ўводзяць у зман, аб аплаце пошлін, неабходна звязацца з САІУ праз сэрвіс Contact Madrid (абярыце ў меню: a trademark holder or representative => ask a question => a payment => a suspected misleading invoice), дапасуючы копію дакумента, што вызваў падазрэнне.

Азнаёміцца з дадатковай інфармацыяй магчыма па спасылцы.

Вверх