08.06.2023

Адкрыты прыём заявак для ўдзелу ў штогадовым фотаконкурсе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) для моладзі з ліку карэнных народаў і мясцовых суполак на тэму «Традыцыйнае адзенне як адлюстраванне роднай культуры».

Мэта мерапрыемства – заахвочванне творчага патэнцыялу маладых прадстаўнікоў карэнных народаў і мясцовых суполак, а таксама папулярызацыя іх работ па ўсім свеце.

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна падрыхтаваць фотарэпартаж, які будзе адлюстроўваць нацыянальныя традыцыі, звычаі, культурную спадчыну і жыццё карэнных народаў і мясцовых абшчын. Удзельнікі змогуць паказаць сваё творчае бачанне і ўнікальны погляд на навакольны свет.

Фотаконкурс САІУ таксама дапаможа ўдзельнікам разабрацца ў пытаннях аўтарскага права і аховы сваіх творчых работ. Гэта магчымасць не толькі паказаць сваё майстэрства, але і прыцягнуць увагу да нацыянальнай культуры і традыцый свайго народа, а таксама атрымаць каштоўныя веды аб тым, як ахова традыцыйных выразаў культуры звязана з інтэлектуальнымі правамі.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб фотаконкурсе і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх