29 верасня 2022 г. у 14:30 па мінскім часе адбудзецца прэзентацыя 15-га выдання Глабальнага інавацыйнага індэкса (ГІІ-2022) Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) на тэму «Будучыня інавацыйнага развіцця».
Прэзентацыя пройдзе ў гібрыдным фармаце з удзелам міністраў, вядомых прадстаўнікоў бізнесу і спецыялістаў у галіне інавацый. У ходзе мерапрыемства будуць абвешчаныя асноўныя высновы ГІІ-2022 і адбудуцца дзве тэматычныя дыскусіі.
У ГІІ-2022 прааналізаваны сусветныя тэндэнцыі ў галіне інавацый ва ўмовах пандэміі COVID-19, запаволення росту прадукцыйнасці працы і іншых выклікаў сучаснасці.
Прамая трансляцыя прэзентацыі з сінхронным перакладам на арабскую, іспанскую, кітайскую, рускую і французскую мовы будзе весціся на вэб-сайце САІУ.
З праектам праграмы можна азнаёміцца па спасылцы.