10.11.2022

Дзяржаўнай праграмай «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гг. прадугледжваецца комплексная лічбавая трансфармацыя працэсаў дзяржкіравання, рэгіянальнага і галіновага развіцця. Яе вынікі акажуць станоўчы ўплыў на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця.

Мінула два гады. Наколькі паднятыя ветразі лічбавай трансфармацыі эканомікі? Што змянілася і ў чым адлюстроўваецца моцны бок лічбавых пераўтварэнняў? З гэтымі пытаннямі рэдакцыя навукова-вытворчага часопіса «Веснік сувязі» звярнулася да экспертаў - прадстаўнікоў дзяржаўнага кіравання, навуковага сектара, структур галін эканомікі, каб прадставіць амплітуду меркаванняў аб рэальным становішчы спраў.

У ліку экспертаў – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў. Кіраўнік ведамства расказаў аб дзяржпадтрымцы лічбавай трансфармацыі для інавацыйных праектаў.

Тэкст артыкула можна прачытаць па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх