17.01.2023

Выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы дазваляе шмат у чым нівеліраваць негатыўнае ўздзеянне санкцыйнага ціску на нашу эканоміку. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Сяргей Шлычкоў.

Ён адзначыў, што апошнім часам на пасяджэннях Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы актыўна разглядаліся пытанні аб супрацоўніцтве дзвюх краін у галіне развіцця мікраэлектронных тэхналогій, праектавання і вытворчасці электроннай кампанентнай базы і электроннага машынабудавання, развіцця сумеснага біржавога гандлю. «Важная роля ў гэтым напрамку адводзіцца рэалізацыі навукова-тэхнічных саюзных праграм. На працягу многіх гадоў гэты інстытут даказаў сваю паспяховасць. У агульнай складанасці беларускімі і расійскімі навуковымі арганізацыямі паспяхова выканана больш за 60 такіх праграм. Навука і эканоміка краін-партнёраў атрымалі сотні найноўшых распрацовак сусветнага ўзроўню. Тэматыка праграм – новыя тэхналогіі, абарона і бяспека, космас, фатоніка, суперкампутары, інфармацыйная бяспека, гідраметэаралогія, медыцына і шэраг іншых», – удакладніў Сяргей Шлычкоў.

Супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў сферы навукі і тэхналогій з'яўляецца неабходнай умовай для паспяховага развіцця эканомікі дзвюх краін і ўмацавання інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Асаблівая ўвага ў сумесных навуковых даследаваннях адводзіцца ў тым ліку такім перспектыўным напрамкам, як інтэлектуальныя сістэмы аналізу інфармацыі; новыя матэрыялы і тэхналогіі, опта- і мікраэлектроніка; касмічнае прыборабудаванне і тэхналогіі.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх