01.06.2023

1 чэрвеня 2023 г. стартаваў адбор праектаў Еўразійскай патэнтнай універсіяды «Погляд у будучыню». Прыняць удзел у традыцыйным конкурсе Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) могуць маладыя вынаходнікі ад 10 да 25 гадоў уключна з дзяржаў-удзельніц ЕАПА.

Узнагароды будуць уручаны пераможцам у дзвюх узроставых катэгорыях: ад 10 да 17 і ад 18 да 25 гадоў уключна. Юныя вынаходнікі да 17 гадоў змогуць падаць работы па тэмах:

  • «Удасканальваем асяроддзе пражывання чалавека. Ствараем новыя тэхналогіі»;
  • «Нацыянальны каларыт у сучасным дызайне».

Удзельнікі конкурсу да 25 гадоў могуць заявіць праекты па тэмах:

  • «Тэхналогіі: трансфармацыя, цыфравізацыя, мадэляванне, удасканаленне працэсаў і прадуктаў»;
  • «Арыгінальны дызайн выраба і 3D-мадэляванне»

Аргкамітэт конкурсу прымае работы ўдзельнікаў да 1 кастрычніка 2023 г. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па спасылцы.

Пераможцы і прызёры універсіяды будуць названыя 1 снежня 2023 г.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/

Вверх