04.01.2020

Загадам генеральнага дырэктара ад 31 снежня 2019 г. створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) 1-га ўзроўню на базе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Стварэнне сеткі ЦПТІ – міжнародны праект, ініцыяваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у 2009 г. з мэтай садзейнічання нарошчванню інавацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў праз забеспячэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкі карыстальнікам паслуг ЦПТІ ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Праект стварэння і развіцця сеткі ЦПТІ у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і САІУ ад 10 кастрычніка 2016 года.

Асноўнымі задачамі ЦПТІ з'яўляюцца:

падтрыманне працэсу развіцця інавацыйнай сістэмы шляхам садзейнічання забеспячэнню эфектыўнага выкарыстання навукова-тэхнічнай інфармацыі, у тым ліку спецыялізаваных баз дадзеных, у сферы інтэлектуальнай уласнасці праз прадастаўленне гаспадарчым суб'ектам інавацыйнай дзейнасці і індывідуальным вынаходнікам (распрацоўшчыкам) бясплатнага доступу да патэнтных і непатэнтных інфармацыйных рэсурсаў САІУ і НЦІУ, а таксама іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці для іх стымулявання па стварэнню і эфектыўнаму выкарыстанню вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;

; прапаганда і папулярызацыя ў грамадстве інавацыйнай дзейнасці шляхам удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні навукова-практычных канферэнцый і навучальных семінараў і іншых мерапрыемстваў па актуальных пытаннях тэорыі і практыкі прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і распаўсюджвання навукова-метадычных і інфармацыйных матэрыялаў аб асновах прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.

У рамках ЦПТІ забяспечваецца выкананне наступных паслуг:

доступ да патэнтных і непатэнтных баз дадзеных САІУ, НЦІУ і іншых бясплатных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;

аказанне дапамогі пры правядзенні патэнтных пошукаў на падставе баз дадзеных;

навучанне навыкам правядзення пошуку ў патэнтных і непатэнтных базах дадзеных;

прадастаўленне агульнай інфармацыі па заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;

інфармаванне аб магчымасці атрымання кансультацый спецыялістаў па інтэлектуальнай уласнасці;

удзел у правядзенні навучальных семінараў па напрамках дзейнасці ЦПТІ, якія арганізуюцца НЦІУ і САІУ.

За дадатковай інфармацыяй па пытаннях дзейнасці ЦПТІ можна звяртацца па тэлефоне +375 (17) 392 52 97.

Вверх