20.03.2023

16 сакавіка 2023 г. спецыялісты Еўразійскага патэнтнага ведамства і Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці правялі сумесны вебінар «Еўразійскія заяўкі і еўразійскія патэнты на вынаходствы: патрабаванні да дакументаў і тыповыя памылкі».

У ходзе вебінара спецыялісты разабралі тыпавыя памылкі заяўнікаў пры афармленні заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў. Асаблівую ўвагу надалі медыцыне, фармацэўтыцы, біятэхналогіям, камп'ютарным тэхналогіям.

Азнаёміцца з прэзентацыямі, прадстаўленымі ў ходзе вебінара, можна па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Pexels
Вверх