10.10.2019

9 кастрычніка 2019 года адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. На парадку дня стаялі пытанні правядзення ў г. Мінску нацыянальнага семінара СГА па некаторых аспектах Пагаднення па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці, запланаванага на 5 – 6 лістапада бягучага года. Бакi зрабілі акцэнт на важнасці правядзення дадзенага мерапрыемства, а таксама абмеркавалі тэкст дакладу рабочай групы па ўступленні Рэспублікі Беларусь у СГА.

Вверх