08.10.2019

У рамках 59-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адбылася сустрэча генеральнага дырэктара НЦІУ Уладзіміра Рабаволава з кіраўніком аддзела аўтарскага права САІУ Мішэль Джордан Вудс. Падчас гэтай сустрэчы была даведзена інфармацыя аб стане спраў па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскай дамовы аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў. Бакі абмеркавалі практычныя пытанні, якія тычацца палажэнняў гэтага дагавора.


Вверх