07.10.2019

Сёння падчас 59-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адбылася сустрэча кіраўніка патэнтнага ведамства Беларусі Уладзіміра Рабаволава з дырэктарам дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай САІУ Міхалам Швантнерам, у рамках якой бакі падвялі папярэднія вынікі па сумесна праведзеным мерапрыемствам 2019 г., абмеркавалі і ўзгаднілі план дзеянняў на 2020 г. Так, запланаваны мерапрыемствы па распрацоўцы палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ВНУ і НДІ, па распрацоўцы стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на перыяд 2021-2030 г., па правядзенні трэнінгу персаналу цэнтраў падтрымкі тэхналогіі і інавацый, а таксама трэнінгу па медыяцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Бакамі дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі праекта «Летнія школы САІУ» ў Беларусі.

Вверх