13.12.2022

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў здзейсніў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік ведамства наведаў шэраг прадпрыемстваў у г. Баранавічы, дзе рэалізуюцца праекты Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг.

Сярод іх – філіял ЗАТ «Атлант» «Баранавіцкі станкабудаўнічы завод». Тут завяршаецца праект па ўкараненні высокапрадукцыйнага тэхналагічнага працэсу вытворчасці падвышанай дакладнасці адлівак з высокатрывалага і шэрага чыгуну.

Сяргей Шлычкоў таксама азнаёміўся з дзейнасцю ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне», сустрэўся з працоўным калектывам.

Асаблівая ўвага нададзена ходу рэалізацыі праекта па стварэнні і ўкараненні тэхналогіі нанясення пакрыццяў на баваўняныя тканіны рознага прызначэння на поліўрэтанавай аснове і з вогнеўстойлівымі ўласцівасцямі. Выхад на праектную магутнасць плануецца ў красавіку 2023 года.

Падчас рабочай паездкі Сяргей Шлычкоў таксама наведаў Цэнтр трансферу тэхналогій Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэтай дзейнасці арганізацыі з'яўляецца садзейнічанне трансферу тэхналогій са сферы распрацоўкі ў практычную сферу, арганізацыйнае, тэхнічнае і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне міжнароднай, навуковай, інавацыйнай дзейнасці універсітэта.

За два гады цэнтрам праведзена 33 стартап-мерапрыемствы, удзельнікамі якіх сталі больш за 700 чалавек. Па іх выніках заяўлен 171 бізнес-праект, 94 з іх праінвеставаны.

Па матэрыялах ДКНТ


Фота: Freepik
Вверх