17.10.2022

З 13 па 27 кастрычніка 2022 г. у рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях сумесна з Беларускім інавацыйным фондам і Мінскім гарадскім тэхнапаркам праводзяць цыкл анлайн-семінараў «Бізнес-старт».

Прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і бізнесу разглядаюць пытанні падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інавацыйнага праекта, складання фінансавай мадэлі, бізнес-планавання, маркетынгу, эфектыўнай прэзентацыі, упэўненага выступлення, пошуку фінансавання, а таксама магчымасці рэалізацыі праекта на базе Мінскага гарадскога тэхнапарку.

Семінары праводзяцца для папулярызацыі Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, падрыхтоўкі ўдзельнікаў да прэзентацыі, развіцця стартап-руху ў Беларусі, а таксама для павышэння прадпрымальніцкай пісьменнасці.

Дадатковую інфармацыю па ўдзелу ў цыкле семінараў можна атрымаць у Беларускім інавацыйным фондзе па тэлефоне: +375 17 270 84 29 або па e-mail: rkip@belinfund.by.

Па матэрыялах ДКНТ

Вверх