07.10.2022

9 верасня 2022 г. споўнілася 28 гадоў з дня падпісання Еўразійскай патэнтнай канвенцыі – даты стварэння Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА). На сённяшні дзень да еўразійскай рэгіянальнай сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці звярнуліся больш за 67000 разоў.

Мяжа ў 67000 заявак, пададзеных у Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ), была пераадолена ў мінулыя выходныя. Пад такім парадкавым нумарам у ЕАПВ паступіла заяўка ад фармацэўтычнай кампаніі са Злучаных Штатаў Амерыкі. Яна тычыцца патэнтавання групы хімічных злучэнняў, якія ўжываюцца для лячэння ракавых захворванняў. Заяўка пададзеная па працэдуры PCT – сістэме міжнароднага патэнтавання.

Калі па дадзенай заяўцы будзе прынята рашэнне аб выдачы патэнта, ён будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсіх васьмі дзяржаў ЕАПА, уключаючы Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь.

– Такая колькасць заявак, пададзеных у наша ведамства, сведчыць аб велізарным попыце сусветных тэхналагічных і бізнес-супольнасцяў на еўразійскія патэнты, на рэгіянальную прававую ахову сваёй інтэлектуальнай уласнасці. Гэта пацвярджэнне надзейнасці і эфектыўнасці адзінага еўразійскага патэнта, дзеючага на тэрыторыі васьмі дзяржаў Еўразіі і які дазваляе патэнтаўладальніку выйсці на рынак з сукупным ВУП каля 1,8 трыльёна даляраў. Карыстальнікамі еўразійскай патэнтнай сістэмы сталі рэзідэнты больш за 130 краін. Упэўнены, усё больш бізнес-суб'ектаў, вынаходнікаў будуць звяртацца да еўразійскай рэгіянальнай патэнтнай сістэмы, а да ЕАПА далучацца новыя дзяржавы, – адзначыў Рыгор Іўліеў.

Па матэрыялах ЕАПА.

Вверх