15.05.2023

У Гродзенскім філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі ў рамках стартап-школы «Старт для новых ідэй!» прайшлі дні патэнта для УА «Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага", УА «Гродзенскі каледж бізнесу і права» і УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы».

Навучэнцаў пазнаёмілі з інфармацыйнымі базамі дадзеных патэнтных дакументаў: ЕАPАТIS, ESPACE CISPATENT, «Вынаходствы краін свету» і інш. Будучых тэхнолагаў харчовай прамысловасці асабліва зацікавілі патэнты па вытворчасці сухароў, малочнай закваскі і макарон, а будучыя тэхнікі-электрыкі і электраманцёры з вялікай цікавасцю вывучалі патэнты, звязаныя з электраабсталяваннем.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rlst.org.by/
Вверх