05.11.2019

5 лістапада ў Мінску пачаў сваю працу семінар аб прымяненні Пагаднення па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС) у кантэксце далучэння Беларусі да СГА. Мерапрыемства праходзіць у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў работу семінара намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Андрэй Пракапчук.


У адкрыцці семінара таксама прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі, саветнік дэпартамента інтэлектуальнай уласнасці, дзяржаўных закупак і канкурэнцыі Сакратарыята СГА г-н Вульф Мэер-Эвэрт, кіраўнік праекта «Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу» прадстаўніцтва ААН у Беларусі Максім Губскі, якія ў сваіх выступленнях акцэнтавалі ўвагу на дасягнутых выніках ў працэсе далучэння краіны да СГА і наступных кроках у гэтым кірунку.


Уладзімір Рабаволаў, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: «Ліквідацыя рознагалоссяў, якія засталіся, а дакладней розначытанняў па некаторых пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, з'яўляецца адной з задач перамоўнага працэсу па ўступленні Беларусі ў СГА. Таму правядзенне сённяшняга семінара мае для нас асаблівую актуальнасць і значнасць. Я ўпэўнены, што гэтую задачу мы выканаем якасна і вынікова».


Асноўным спікерам семінара выступіў г-н Вульф Мэер-Эвэрт, які разам з калегай Меган Макканн, супрацоўніцай аддзела інтэлектуальнай уласнасці, дзяржаўных закупак і канкурэнцыі Сакратарыята СГА, прадставілі беларускім удзельнікам кароткі агляд Пагаднення ТРІПС, а таксама пазнаёмілі са стандартамі Пагаднення ТРІПС у дачыненні да аўтарскага і сумежных правоў.


Вверх