23.05.2023

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 14 Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.

Удзел у конкурсе – магчымасць прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы. У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Асноўныя намінацыі – «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» прымаюць удзел фізічныя асобы (узрост не перавышае 35 гадоў).

З мэтай падтрымкі інавацыйнага развіцця і прыцягнення перспектыўных інавацыйных распрацовак для вырашэння актуальных задач арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў заснавана 21 дадатковая намінацыя.

Пераможцы атрымаюць суправаджэнне інавацыйных праектаў экспертамі і профільнымі спецыялістамі, а таксама магчымасць далейшага супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія іх заснавалі.

У дадатковых намінацыях могуць прымаць удзел праекты, заяўленыя ў адной з асноўных намінацый: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект», пасля рэгістрацыі на сайце конкурсу.

Прыём заявак – да 1 жніўня 2023 г.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: konkurs.belinfund.by/
Вверх