12.11.2020

Установа ЗША па патэнтам і таварным знакам (USPTO) выпусціла справаздачу пад назвай “Вынаходзячы штучны інтэлект: аналіз сфер выкарыстання штучнага інтэлекта ў вынаходніцтвах, запатэнтаваных у ЗША”. Даследаванне вызначыла, што колькасць патэнтных заяў у галіне штучнага інтэлекта (ШІ) павялічылася больш чым на 100% у перыяд з 2002 па 2018 гг. і склала больш за 60 000, а агульная колькасць патэнтных заяў, змяшчаючых аб’екты ШІ, узрасла з 9 да 16%.

Такое павялічванне колькасці патэнтных заяў, звязаных з ШІ, суправаджалася беспрэцэдэнтным ростам і шырокім распаўсюджваннем ШІ з пункта гледжання іх геаграфіі і ўкаранення ў розныя тэхналагічныя сектары. Гэта сведчыць аб узрастаючым значэнні ШІ ў забяспячэнні аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

“Я рады ўбачыць такое імклівае павялічэнне колькасці патэнтых заяў ў сферы ШІ, паколькі ён становіцца неад’емнай часткай нашага штодзённага жыцця, - сказаў міністр гандлю ЗША Ўілбур Рос. – Я ўдзячны ўсёй камандзе USPTO за аператыўную працу па разгледжанню патэнтных заяў, звязаных з ШІ, і за падтрымку амерыканскіх заяўнікоў, якія выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі для паляпшэння жыцця людзей ва ўсім свете”.

“Штучны інтэлект трывала ўвайшоў ў штодзённае жыццё амерыканцаў, чаму спрыяе яго хуткая інтэграцыя ў такія прадукты, як сістэмы распазнавальнасці голаса ў мабільных тэлефонах, робатызіраваныя прыборы, спадарожнікі, пошукавыя сістэмы і шмат іншага. Наша справаздача сцвярджае тое, што распаўсюджанне тэхналогій ШІ – гэта доўгатэрміновая тэндэнцыя. Раскрыцце патэнцыялу ШІ забяспечыць аснову для будучага эканамічнага росту і росквіту ЗША, і гэта то, чаму USPTO будзе працягваць актыўна судзейнічаць”, - адзначыў Андрэй Янку, намеснік міністра гандлю па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і дырэктар USPTO.

Поўная версія справаздачы даступна па спасылцы.

Па матэрыялах USPTO.

Вверх