04.07.2022

4 ліпеня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прайшло ўзнагароджанне пераможніцы Еўразійскай патэнтнай універсіяды «Погляд у будучыню».

Першае месца за конкурсную працу «Стварэнне сэнсарнай пальчаткі на базе Ardino Nano для людзей з абмежаванымі магчымасцямі» ў намінацыі «Вынаходствы на варце здароўя: рашэнні ў галіне аховы здароўя і здаровага ладу жыцця» заняла Лізавета Іванова.

На цырымоніі ўзнагароджання генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў павіншаваў канкурсантку і ўрачыста ўручыў ёй дыплом і медаль. За сваю працу пераможніца ўніверсіяды таксама атрымала грашовы прыз.


Даведачна:

Еўразійская патэнтавая ўніверсіяда «Погляд у будучыню» – міжнародны конкурс для дзяцей і моладзі, які арганізуецца Еўразійскім патэнтным ведамствам Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Універсіяда праводзіцца ў выглядзе конкурсу творчых работ і творчых праектаў па двух узроставых катэгорыях:

• 1-я ўзроставая катэгорыя – ад 10 да 17 гадоў уключна;

• 2-я ўзроставая катэгорыя – ад 18 да 25 гадоў уключна.

Аўтары творчых работ і праектаў спаборнічаюць у чатырох намінацыях (тры намінацыі ў галіне тэхнічнай творчасці і адна ў галіне прамысловага дызайну).

Вверх