24 мая 2023 г. адбудзецца бясплатны вебінар Еўрапейскай службы кансультацыйнай падтрымкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (The European IP Helpdesk) на тэму «Правы інтэлектуальнай уласнасці і праграмнае забеспячэнне».
На вебінары будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца аховы і выкарыстання праграмнага забеспячэння (ПЗ), найбольш прыдатнага прававога рэжыму абароны ПЗ, а таксама відаў выкарыстання прадуктаў і паслуг (ліцэнзаванне з адкрытым зыходным кодам, стартапы і інш.). Дадзены вебінар актуальны для тых, хто займаецца распрацоўкай і эксплуатацыяй ПЗ, а таксама яго набыццём або ліцэнзаваннем.
Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб вебінары і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах РЦТТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: intellectual-property-helpdesk.ec.europa.eu/