16.07.2020

21 ліпеня 2020 года з 15:00 па 16:00 згодна мінскаму часу адбудзецца вебінар Сусветнай арганізацыі інтелектуальнай уласнасці (САІУ) па тэме “Madrid Monitor і Глабальная база дадзеных брэндаў”.

Мерапрыемства раскрые сакрэты эфектыўнага выкарыстання сэрвісу “Madrid Monitor і Глабальная база дадзеных брэндаў” для ажыццяўлення пошуку па міжнародным і нацыянальным рэгістрацыям і заяўкам. У прыватнасці, будзе прадэманстраваны метад пошуку па вобразу.

Працоўная мова вебінара – руская. Ганна Чабан, супрацоўнік Мадрыдскага аперацыйнага аддзелу Мадрыдскага рэестру САІУ, будзе выступаць у якасці запрошанага эксперта.

Па заканчэнні прэзентацыі ўдзельнікі змогуць пзадаць пытанні эксперту ў рамках інтэрактыўнай сесіі. Вебінар разлічаны як на сталых, так і на пачынаючых карыстальнікаў Мадрыдскай сістэмы.

Зарэгістравацца і даведацца больш пра мерапрыемства магчыма на веб-старонке САІУ.


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх