23.11.2020

24 лістапада з 12 да паловы другой гадзіны па мінскаму часу Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) правядзе рускамоўны вебінар “Паслугі і ініцыятывы САІУ”.

Пад час мерапрыемства удзельнікам будуць прадстаўлены розныя паслугі САІУ, уключаючы міжнародныя сістэмы рэгістрацыі правоў інтэлектуальнай уласнасці, механізмы альтэрнатыўнага ўрэгулявання спрэчак, а таксама глабальныя базы дадзеных. Праграма вэбінара ахопіць у тым ліку такія пытанні, як міжнародная ахова вынаходстваў пры дапамозе інструментаў Дагавора аб патэнтнай кааперацыі (РСТ); міжнародная ахова таварных знакаў і геаграфічных указанняў у рамках Мадрыдскай і Лісабонскай сістэм; міжнародная ахова прамысловых узораў у рамках Гаагскай сістэмы.

Асобая ўвага будзе нададзена магчымасцям і перавагам выкарыстання новага анлайн-сервіса WIPO PROOF і іншых віртуальных платформ САІУ, якія садзейнічаюць аптымізацыі работы з базамі дадзеных у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Па заканчэнні вебінара ў рамках інтэрактыўнай сесіі кожны ўдзельнік зможа спытацца ў спікераў па зацікаўленых пытаннях.

Зарэгістравацца і азнаёміцца з праграмай вебінара магчыма па спасылцы.


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх