27.07.2020

28 ліпеня 2020 года з 11:00 да 12:00 Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) правядзе вебінар па тэме “Сістэма РСТ: пераход на нацыянальную фазу”.

Дадзенае мерапрыемства раскрые ўсе дэталі перахода на нацыянальную фазу і магчымыя часовыя абмежаванні, якія існуюць для такога перахода. Таксама будуць разгледжаны пытанні паскарэння справаздачы па заяўке на нацыянальнай фазе і магчымасці аднаўлення тэрмінаў перахода на яе.

Вебінар разлічаны на рускамоўных заяўнікоў, патэнтавых павераных, супрацоўнікаў аддзелаў інтэлектуальнай уласнасці і вынаходнікаў.

Мадэратар мерапрыемства – Вольга Крысанава, каардынатар праграм аддзела міжнароднага супрацоўніцтва РСТ, секцыі патэнтаў і тэхналогій САІУ.

Зарэгістравацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра будучую анлайн-канферэнцыю магчыма па спасылцы.


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх