10.10.2022

17 кастрычніка 2022 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Падача міжнароднай заяўкі па Гаагскай сістэме».

Калі вы зацікаўлены ў рэгістрацыі прамысловага ўзору ў рамках Гаагскай сістэмы, але не ведаеце, як практычна падысці да гэтага пытання, САІУ запрашае вас далучыцца да бясплатнага вебінару «Падача міжнароднай заяўкі па Гаагскай сістэме».

Вебінар разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў, незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на прамысловы ўзор.

Даведацца пра больш падрабязную інфармацыю і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх