13.01.2023

9 лютага 2023 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Уводзіны ў Гаагскую сістэму».

У ходзе вебінара ўдзельнікам раскажуць, як правільна падрыхтаваць і падаць міжнародную заяўку на прамысловы ўзор, як эфектыўна кіраваць міжнароднай рэгістрацыяй, аб ключавых рэсурсах Гаагскай сістэмы, створаных для спрашчэння розных аперацый па міжнародных заяўках і рэгістрацыях і інш.

Даведацца больш падрабязна і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: САІУ
Вверх